МНС папярэджвае пра моцны парывісты вецер ў аўторак, 5 сакавіка, і ўначы 6 сакавіка. У гэтыя дні чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 22 м/с

Тое ж тычыцца Мінскай вобласці і Мінска. У сталіцы ўдзень 5 сакавіка і уначы 6 сакавіка (серада) чакаецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

У панядзелак у Мінску — +4—6, але магчымы дождж.

У аўторак ужо +6—+8. А вось у сераду стане халадней. Раніцай да мінус 2, удзень 0+2. 

Затое, паводле папярэдняга прагнозу, 8 сакавіка (у пятніцу) будзе +9—11.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?