Пасля перапіскі з сяброўкай жыхарка Вілейкі засталася без буйной сумы. Як высветлілася, старонку чалавека, ад імені якога вялася перапіска, «узламалі». Па факце крадзяжу грошай з карты распачалі крымінальную справу, піша МЛЫН.BY.

Старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Раман Кулага распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY:

— Віляйчанка 1998 года нараджэння звярнулася ў міліцыю 13 лютага і распавяла, што з яе карт зніклі 900 і 180 рублёў. Грошы, па яе словах, былі спісаныя ў гэты ж дзень ад 20.56 да 22.18. Да гэтага дзяўчына ў сацсетцы дала рэквізіты «знаёмай», якая нібыта не магла перавесці грошы на сваю асабістую карту. Як высветлілася, ад імя сяброўкі віляйчанцы пісаў невядомы, які ўзламаў акаўнт.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0