Скандальна вядомы футбаліст Арцём Мілеўскі заявіў, што схлусіў прэзідэнту венгерскай Кішварды пра сваё вяселле для таго, каб перайсці ў брэсцкае «Дынама».

34-гадовы футбаліст прызнаўся, што хацеў пакінуць Кішварду праз нежаданне жыць у маланаселеным горадзе.

«Я прывык жыць у такіх гарадах, дзе ёсць куды выйсці, куды схадзіць, кавы выпіць, да паўночы пасядзець і не перажываць, што закрыецца рэстаран»,

— дадаў Мілеўскі.

Паводле нападаючага, у Венгрыі яго задавальняла зарплата і футбольнае жыццё, але бянтэжыў горад, таму заявіў прэзідэнту Кішварды, што 25 мая ў яго вяселле, а нявеста не прыедзе да яго, бо «тут ніхто не ведае англійскай».

«Прымайце, як хочаце, — кажу. Я ведаю, што мяне хочуць вярнуць, і мая галава ў Беларусі». Казаў, што павешуся, а ён на мяне такімі вачыма глядзіць… Чалавек падумаў, прыйшоў вечарам у гасцініцу, але гутарыў ужо з [маім агентам] Сашам [Панковым]», — рэзюмаваў Мілеўскі.

У студзені Мілеўскі вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», за які выступаў раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0