Кантракт з беларускім клубам «Слуцк» заключыў нігерыйскі легіянер Абдалахі Ойедэле. Па пашпарце гэтаму хлопцу ўсяго толькі 19 гадоў, але шмат у каго закрадваюцца вялікія сумневы.
Так Ойеделе выглядае ў свае 19.
Напрыклад, сваю старонку ў фэйсбуку Абдулахі вядзе з 2010 года. Тады яму нібыта было ўсяго толькі 11 гадоў, але на здымках таго часу ў афрыканца густая барада.
А так нібыта футбаліст выглядаў, калі яму было 11.
У Беларусь ён прыехаў з малдаўскага клуба «Саксан», які выступае ў другой лізе.
Трэнер «Слуцка» Віталь Паўлаў сказаў, што гэта не ягоны абавязак — правяраць узрост футбаліста. Яму галоўнае, каб нігерыец добра гуляў і забіваў галы. «У яго ж пашпарт ёсць, неяк мяжу перасякаў», — пракаментаваў Паўлаў інцыдэнт для by.tribuna.com.
У змяншэнні ўзроста абвінавачвалі многіх афрыканскіх футбалістаў, але дакапацца да праўды тут складана.