Муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі, які ўлетку мае адсвяткаваць 98-ы дзень нараджэння, здаў правы кіроўцы пасля аварыі з яго удзелам, якая адбылася ў студзені, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Букінгемскі палац.

17 студзеня Land Rover Freelander, за рулём якога знаходзіўся прынц Філіп, сутыкнуўся з аўтамабілем KIA на скрыжаванні, непадалёк ад каралеўскага маёнтка Сандрынгем. Машына герцага Эдынбургскага перавярнулася, і мінакам прыйшлося дапамагчы мужу брытанскай каралевы пакінуць салон. Прынц Філіп ў выніку аварыі не пацярпеў.

Ён папрасіў прабачэння за тое, што, выязджаючы на ​​галоўную дарогу, не заўважыў аўтамабіль KIA, у якім знаходзіліся 46-гадовая брытанка Эма Фейруэзер і яе 28-гадовая сяброўка з дзіцем. Па словах прынца Філіпа, ён быў аслеплены нізкім зімовым сонцам і ў нармальных умовах абавязкова заўважыў бы на скрыжаванні аўтамабіль, які рухаецца па галоўнай дарозе.

У выніку аварыі Фейруэзер атрымала пералом запясця, жанчына-кіроўца — парэзы калена, а 9-месячны хлопчык не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0