У супрацоўнікаў наркакантролю была аператыўная інфармацыя аб тым, што беларусы, якія часова пражываюць у Расіі, збіраюцца пераправіць наркатычныя сродкі на тэрыторыю Беларусі. Пазней высветлілася, што малады чалавек, які з'яўляўся асноўным збытчыкам, папрасіў сваю знаёмую даслаць пасылку з наркатычнымі рэчывамі ў Беларусь, дзе пражываў яе бацька. Падчас агляду яго кватэры знойдзена і канфіскавана больш за 75 г белага парашка. Судовыя эксперты пацвердзілі наяўнасць у ім наркатычнага рэчыва.

Па прыбыцці ў Мінск фігуранты былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі на вакзале. Цяпер высвятляецца інфармацыя аб дачыненні іншых асоб да паставак наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0