Сёння ў мінскай Вяснянцы праходзіць зімовае спартовае свята «Мінская лыжня — 2019». У ім традыцыйна бярэ ўдзел кіраўнік дзяржавы, а таксама прадстаўнікі вышэйшых органаў улады, вядомыя спартоўцы і дзеячы розных сфер, зоркі эстрады, журналісты-лукашэнкаўцы.

Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у біятлоннай эстафетнай гонцы, якую — так адбываецца штогод — выйграла каманда прэзідэнта.

У складзе эстафетнага квартэта разам з кіраўніком дзяржавы выступілі Святлана Канашэнка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і сын прэзідэнта Мікалай Лукашэнка, піша БелТА.

Другое месца заняла каманда Гродзенскага аблвыканкама, а на трэцяй пазіцыі размясцілася каманда Савета міністраў.

Лыжнае свята ў Вяснянцы працягваецца ўвесь дзень. Назіраць за ім сабралі тысячы бюджэтнікаў з розных устаноў сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?