Немаўля шпіталізавалі ў раённую бальніцу.

Адбылося ўсё ў Касцюковічах. Падрабязнасці агучыў тэлеканал «Беларусь 4 Магілёў».

Па словах маці хлопчыка, дзіця плакала і не давала ноччу адпачываць, тады бацька вырашыў супакоіць сына рукапрыкладствам.

«Надакучыла, што дзіця вечна ные, дык ён падхапіўся і збіў, — кажа маладая маці. — Я ратавала, ён [муж] мне таксама сіняк паставіў».

Маці з дзіцём. 

Маці з дзіцём. 

Пабоі і ранкі выявіла медсястра падчас патранажу. Дзіця і маці адразу ж шпіталізавалі ў Касцюковіцкую ЦРБ.

У 1-месячнага малога мноства ранак і сінякоў на твары, шыі, грудной клетцы.

Жыццю малога нішто не пагражае, але ў сям’ю малога не вернуць, пакуль дакладна не высветліцца, хто збіваў немаўля. А пасля заключэння судова-медыцынскай экспертызы наконт цяжкасці цялесных пашкоджанняў малога будзе вырашацца, ці заводзіць крымінальную справу. У камісіі па справах непаўналетніх разглядаецца магчымасць канфіскацыі дзіцяці з сям'і.

Акрамя гэтага, спецыялісты аказваюць бацькам псіхалагічную дапамогу ў адаптацыі да сямейнага жыцця. Справа ў тым, што маці — 18 гадоў, бацьку — 19, абое сіроты. Медработнікі кажуць, што маці не рэагуе на плач дзіцяці, супакойваюць немаўля медыцынскія сёстры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0