Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны апублікаваў дакументы, з якіх вынікае, што крамлёўскі тэлепрапагандыст Уладзімір Салаўёў валодае яшчэ адной вілай на возеры Кома ў Італіі.

Паведамляецца, што вілу купілі ў 2013 годзе за 1,021 мільёна еўра.

У расследаванні таксама гаворыцца, што Салаўёў у 2018 годзе набыў элітны аўтамабіль Maybach.

Нагадаем, гэта ўжо другая віла, якую знайшоў Навальны ў Салаўёва. У верасні 2017 года Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў дакументы, у якіх гаварылася, што Салаўёў валодае іншай вілай на гэтым жа возеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0