У Мінску будуць адкрываць больш гандлёвых аб'ектаў на першых паверхах дамоў. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» заявіў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі.

Фёдар Рымашэўскі

Фёдар Рымашэўскі

«Плануем рабіць акцэнт на першыя паверхі дамоў — памяшканні 100-150 кв.м. Напэўна, гэта будзе не так цікава сеткавым аператарам, якім патрэбныя вялікія плошчы нават на крамы крокавай даступнасці. Такія крамы каля дома дазволяць стварыць канкурэнцыю, а таксама новыя працоўныя месцы», — падзяліўся планамі Фёдар Рымашэўскі.

У Мінску ўжо працуюць 9 тысяч гандлёвых аб'ектаў, палова якіх з'яўляецца крамамі крокавай даступнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0