Фота Depositphotos/DmitryPoch

Фота Depositphotos/DmitryPoch

Навукоўцы вынайшлі пломбу, якая не толькі закрывае дзірку ў зубе, але і аднаўляе яго фактуру.

Напаўняльнік стымулюе ствалавыя клеткі, а тыя, у сваю чаргу стымулююць рост дэнціну — касцявога матэрыялу, з якога складаецца вялікая частка зуба.

Над распрацоўкай метаду працавалі даследчыкі з Нотынгемскага і Гарвардскага ўніверсітэта.

Навукоўцы кажуць, гэта значны крок наперад у сучасных метадах лячэння захворванняў зубоў.

«Наяўныя стаматалагічныя напаўняльнікі таксічныя для клетак, а таму несумяшчальныя з тканкамі пульпы ўнутры зуба»,

— тлумачыць Адам Тэліз, навуковы супрацоўнік Нотынгемскага ўніверсітэта.

«Гэты сінтэтычны біяматэрыял можна размяшчаць у непасрэдным кантакце з тканкамі пульпы»,

— дадае вучоны.

Такі метад лячэння атрымаў прыз ад Каралеўскага таварыства па хіміі. Суддзі назвалі яго «новай парадыгмай стаматалагічных працэдур».

Зараз навукоўцы шукаюць партнёраў-вытворцаў, якія маглі б рабіць такі напаўняльнік і зрабіць яго даступным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0