У Брэсце тытунёвы кіёск паставілі проста на веладарожцы, паведамляе «Віртуальны Брэст».
Паведамляецца, што месца для кіёска было вызначана ўпраўленнем архітэктуры, адміністрацыяй раёна па ўзгадненні з заказчыкам. Але ўладальнікі паставілі яго самастойна і заўчасна без уліку праектнай дакументацыі. Загадана ліквідаваць парушэнні, аднак незразумела, у якое месца кіёск пераставяць.
0
0
0
0
0
0