У Егіпце абмежавалі продаж жоўтых камізэлек да канца студзеня, паведамляе The Guardian.

Улады краіны асцерагаюцца, што палітычныя апаненты могуць звярнуцца да пераймання французскіх пратэстаў падчас гадавіны звяржэння рэжыму Мубарака.

Прадаўцам выдалі інструкцыю не прадаваць жоўтых камізэлек рознічным пакупнікам і абмежаваць продаж аптовым пакупнікам.

Шэсць рытэйлераў у цэнтры Каіра, дзе канцэнтруюцца крамы прамысловых тавараў, звязаных з бяспекай руху, заявілі, што больш не прадаюць жоўтых камізэлек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0