У трэцім простым эфіры PALINA выбыла з украінскага спеўнага шоу. Яна заспявала песню Ёлкі «Каля цябе», але ў выніку ўвайшла ў лік трох выканаўцаў, за якіх прагаласавала найменш гледачоў.

Думкі каментатараў разышліся. А як вам выкананне?

Паводле правілаў, гэтыя трое павінны заспяваць песню за жыццё, і пасля таго суддзі выбіраюць аднаго выканаўца, які варты застацца ў шоу. Паліна заспявала сваю песню, якая шэсць гадоў таму прынесла дзяўчыне ўсебеларускую вядомасць. «Як ты без мяне там, як я без цябе тут…»

Песня ўразіла суддзяў. «Я цябе вельмі паважаю і люблю, ты для мяне вельмі самабытная і арыгінальная. Але я цябе паважаю за іншае: за тое, як ты любіш сваю краіну. Гэта так крута сёння — любіць на ўвесь свет сваю краіну», — выказаўся Алег Віннік. Але аддаў свой голас іншай спявачцы са сваёй каманды.

«Вы ўсе вельмі вартыя. Але я разумею, што чамусьці больш вытанчанаму і арыгінальнаму прабіцца да шырокай аўдыторыі заўжды цяжэй. Я як аўтар, як музыкант хачу падтрымаць Ваш талент», — адзіны з чатырох суддзяў, хто аддаў голас за Паліну, быў Дмытро Шураў, лідар гурту Pianoboy.

У канцы эфіру «Х-фактар» паказвае відэа пра шлях удзельнікаў у праграме. Паглядзіце, як прыгожа і шчыра выступала наша зямлячка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?