Нервова-паралітычнага рэчыва, што засталося ў флаконе ў Солсберы, хапіла б для таго, каб атруціць яшчэ некалькі тысяч чалавек, заявіў Бі-бі-сі афіцэр паліцыі Дзін Хэйдан, што кіруе расследаваннем атручвання былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.

У інтэрв'ю для праграмы Бі-бі-сі «Панарама» Хейдан прадэманстраваў дакладную копію флакона з атрутным рэчывам.

Гаворка ідзе аб кантрафактнай бутэлечцы з этыкеткай Nina Ricci, якую брытанец Чарлі Роўлі знайшоў у парку ў Солсберы ў чэрвені 2018 года. Ён затым падарыў яе сваёй сяброўцы Дон Стэрджэс, мяркуючы, што ў ёй знаходзіцца парфума. Абаіх шпіталізавалі 30 чэрвеня з іх дома ў суседнім Эймсберы, але дактары не змаглі выратаваць жанчыну. Роўлі выпісалі з бальніцы.

«Як вы бачыце, бутэлечка вельмі невялікая. У яе быў запаяны каўпачок, які і ўтрымліваў «Навічок». Нападнікі ўскрылі кантэйнер, уставілі дазатар, а затым зверху змясцілі распырсквальнік», — растлумачыў Хейдан.

На думку брытанскай паліцыі, флакон быў спецыяльна сканструяваны так, каб яго можна было лёгка пранесці праз сістэму надгляду ў аэрапорце, а затым сабраць і выкарыстоўваць без пагрозы для здароўя выканаўцаў атручвання.

«Калі мы знайшлі бутэлечку, там яшчэ была вялікая колькасць «Навічка», — сказаў Хейдан. На ўдакладняючае пытанне карэспандэнта Бі-бі-сі афіцэр адказаў, што рэчыва магло б хапіць для таго, каб атруціць яшчэ некалькі тысяч чалавек.

«Цяжка дакладна сказаць, але, імаверна, некалькі тысяч. Вельмі імаверна. Колькасць [рэчыва] ў бутэлечцы і метад, якім яго нанеслі на дом Скрыпаля, былі абсалютна безразважнымі», - дадаў кіраўнік расследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0