Савет Федэрацыі прапанаваў Радзе бяспекі РФ вызначыць новыя ўмовы прымянення Расіяй ядзернай зброі, пішуць РІА Навіны.

Рэкамендацыі распрацавалі члены камітэта па абароне і бяспецы сумесна з прадстаўнікамі Мінабароны, Генштаба і Рады бяспекі.

Палітыкі і вайскоўцы заклікалі дакладна вызначыць фактары для прыняцця рашэння пра адказ на выкарыстанне праціўнікам гіпергукавай зброі і іншых відаў стратэгічнай няядзернай зброі.

Таксама адзначаецца неабходнасць у распрацоўцы праекта «Нацыянальнай ваеннай стратэгіі».

Сенатары і прадстаўнікі ваенных ведамстваў тлумачаць гэта тым, што ў апошні час павышаецца рызыка вырашэння сусветных, рэгіянальных і лакальных праблем сродкамі ўзброенага гвалту, развязвання буйнамаштабнай вайны з ужываннем звычайных сродкаў паражэння і ядзернай зброі.

Акрамя таго, у свеце з'яўляюцца новыя віды зброі і ваеннай тэхнікі, адбываецца трансфармацыя формаў і спосабаў вядзення баявых дзеянняў, гаворыцца ў рэкамендацыйным дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0