Відэахостынг YouTube адкрыў раздзел, у якім бясплатна дэманструюць легальныя версіі папулярных фільмаў, паведамляюць інфармагенцтвы. Глядзець фільмы можна дзякуючы рэкламе, якая з'яўляецца падчас прагляду. Без яе могуць глядзець кіно толькі падпісанты YouTube Premium.

У раздзеле ўжо каля 100 мастацкіх і дакументальных фільмаў. Праўда, функцыя пакуль даступная толькі жыхарам ЗША. Калі прагляд стане адкрытым ў іншых краінах, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0