На 48-м годзе пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр беларускі трэнер Уладзімір Журавель, паведамляе «Прессбол».

Апошняе месца працы — карагандзінскі «Шахцёр». Журавель узначаліў казахстанскую каманду ў студзені 2018 года, аднак ужо ў ліпені пакінуў клуб. З тых часоў нікуды не ўладкоўваўся.

Да гэтага Журавель узначальваў брэсцкае «Дынама», «Гомель», мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр». З 2010-га па 2013-ы гады чатыры разы запар браў з гарнякамі срэбра чэмпіянату Беларусі. У 2014-м паўтарыў поспех у пяты раз — ужо з мінскім «Дынама». А ў 2017-м прывёз у Брэст Кубак Беларусі.

Большую частку футбольнай кар'еры Журавель правёў у мінскім «Дынама», з якім шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, а таксама двойчы выйграваў Кубак Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0