Грамадзянін Беларусі, якога на радзіме шукалі за нявыплату аліментаў, памёр у Ленінградскай вобласці пасля злоўжывання алкаголем. Вядзецца праверка. Праваахоўныя органы Ленінградскай вобласці разбіраюцца ў абставінах смерці грамадзяніна Беларусі, перадае neva.today.

У панядзелак, 15 кастрычніка, замежніка шпіталізавалі ў адну з абласных бальніц пасля празмернага застолля. Мужчына быў без прытомнасці ў стане інтаксікацыі алкаголем. Нягледзячы на намаганні медыкаў, праз два дні беларус сканаў у лякарні. Падрабязнасці таго, што адбылося, распавёў прыяцель загінулага. Паводле яго слоў, яны разам выпівалі, а затым ляглі спаць. Абудзіць свайго знаёмага на наступную раніцу ён не змог, таму выклікаў хуткую дапамогу.

У ходзе разглядаў высветлілася, што на радзіме загінулы быў абвешчаны ў вышук за нявыплату аліментаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0