У суботу, 13 кастрычніка, каля 3 гадзіны ночы ў Слуцку згарэў легкавы аўтамабіль. Мяркуецца, яго падпаліў мужчына пасля сваркі з сябрам. Зараз падазронага затрымалі.

У ноч з 12 на 13 кастрычніка два сябры ва ўзросце 30 гадоў адпачывалі ў адным са слуцкіх кафэ. Яны спачатку выпілі, а потым пасварыліся і пабіліся.

Калі мужчыны разышліся, адзін з іх, паводле следства, вырашыў адпомсціць свайму таварышу. Ён падышоў да машыны сябра (яна была адчынена), узяў запалкі і падпаліў футравыя чахлы ў машыне. У выніку салон аўтамабіля выгарэў цалкам.

Аддзел крымінальнага вышуку высветліў асобу падазраванага ў падпале. Супраць яго распачата крымінальная справа за наўмыснае знішчэнне (пашкоджанне) маёмасці. Па артыкуле 218 часткі 2 КК за такое злачынства караюць абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?