Расіянін Аляксандр Мішкін, які, па версіі Bellingcat і The Insider, з'яўляецца Аляксандрам Пятровым, абвінавачаным Вялікабрытаніяй у атручванні Скрыпалёў, падчас вучобы працаваў афіцыянтам у Санкт-Пецярбургу, паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на арт-кансультанта Мікалая Еўдакімава.

Паводле яго слоў, у 2000 годзе ён і Мішкін, які ў той час вучыўся ў Вайскова-медыцынскай акадэміі імя Кірава, працавалі ў бістро «Гарсон» ў Санкт-Пецярбургу. Еўдакімаў таксама назваў Мішкіна таварыскім, «дастаткова адкрытым, дастаткова цынічным» чалавекам і распавёў, што ён даваў «нейкія рэкамендацыі» па здароўі і вучыўся на доктара.

Арт-дырэктар дадаў, што пазнаў свайго былога калегу, калі Аляксандр Пятроў даў інтэрв'ю тэлеканалу RT, пасля чаго напісаў пост у Facebook, у каментарах да якога былыя супрацоўнікі «Гарсона» таксама пацвердзілі, што абвінавачаны Лонданам у атручванні Скрыпалёў падобны на іх экс-калегу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0