Работнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі прышчапляюцца ад грыпу, паведаміла БелТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

У краіне праходзіць адпаведная акцыя. Сёння прышчэпкі супраць грыпу атрымалі, у прыватнасці, супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінэканомікі, Мінлясгаса, Мінбудархітэктуры.

Масавая кампанія па вакцынацыі стартавала 1 кастрычніка. Усе існуючыя ў Беларусі вакцыны супраць грыпу зарэгістраваныя і дазволеныя да выкарыстання. Гэта высокаэфектыўныя і бяспечныя імунабіялагічныя лекавыя сродкі, якія ўтрымліваюць актуальныя штамы віруса, дадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0