«Моўнаму інспектару» Ігару Случаку прыйшоў ліст з рэчыцкай міліцыі, у якім паведамляецца, што Случак не «ўзбуджаў нянавісці супраць людзей».

Нагадаем, раней адзін з мясцовых жыхароў угледзеў абразу беларускай мовы ў кліпе, дзе Случак выступае ў якасці акцёра. І напісаў адпаведную заяву ў міліцыю з просьбай прыцягнуць «моўнага інспектара» да адказнасці па артыкуле 9.22 (парушэнне заканадаўства аб мовах).

Чытайце таксама: Жыхар Рэчыцы напісаў заяву на «моўнага інспектара» Случака… за абразу беларускай мовы

Яе аўтарам стаў былы паплечнік «Гавары праўду» з Рэчыцы Дзяніс Сцепаненка.

Чытайце таксама: Стала вядома, хто напісаў заяву на Случака — гэта былы паплечнік «Гавары праўду»

Міліцыя праверыла і прааналізавала кліп са Случаком і не знайшла прыкмет складу якога-небудзь злачынства або адміністрацыйнага правапарушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0