Родныя і міліцыя амаль суткі шукаюць у Барысаве 11-гадовага Станіслава Зарубіцкага. 13 жніўня ён выйшаў са школы і адправіўся ў гурток, але там не з'явіўся. Пра гэта паведамляе пошукавы атрад «Анёл». У чацвер, прыкладна ў 17.00, хлопчык выйшаў са школы № 9 па вуліцы 3-га Інтэрнацыяналу ў Барысаве.

Адтуль ён павінен быў адправіцца ў Стара-Барысаўскую дзіцячую школу мастацтваў, але там не з'явіўся. Установа размешчана па вуліцы Леніна, 32 у аграгарадку Стара-Барысаў (Барысаўскі раён).

У пятніцу стала вядома, што хлопчык знайшоўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?