Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Былы генеральны сакратар ААН Кофі Анан памёр ва ўзросце 80 гадоў. Пра гэта заявілі прадстаўнікі фонду ягонага імя.

Кофі Анан нарадзіўся ў брытанскай калоніі Залаты Бераг (пасля атрымання незалежнасці — Гана) ў 1938 годзе. Ён працаваў у структурах ААН з пачатку 1960-х; з 1993-га ён адказваў у арганізацыі за міратворчыя аперацыі, а праз тры гады быў абраны генеральным сакратаром ААН, стаўшы першым афрыканцам на гэтай пасадзе.

У 2001 годзе Кофі Анан атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за «абнаўленне ААН» і «наданне прыярытэту правам чалавека», а таксама быў пераабраны на другі тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?