Актывіст Зьміцер Дашкевіч апублікаваў ў Facebook відэа вясельнай гулянкі, якая адбывалася ў комплексе з рэстаранам «Паедзем паядзім», які адкрылі каля месца сталінскіх расстрэлаў і пахаванняў у Курапатах.

Пазьней, каля 21.30, над месцам гулянкі грымеў салют.

У ліпені Генпракуратура паведаміла, што гэты зямельны ўчастак «мае абцяжаранне ў выкарыстанні» - выключаюцца ўсе віды «гучных мерапрыемстваў», арганізацыі адпачынку на адкрытым паветры. Гэтае абмежаванне тлумачылася «неабходнасьцю выключыць парушэньне сакральнага характару прылеглай з усходняга боку гісторыка-культурнай каштоўнасці».

20 ліпеня падчас прэс-канфэрэнцыі сузаснавальнік рэстарацыі «Паедзем паядзім» Леанід Зайдэс, як і раней дырэктарка Святлана Дубкова, падкрэсліў, што гэта сямейная рэстарацыя, а не забаўляльны комплекс. Ён гарантаваў, што там не будзе гучнай музыкі, фестываляў, салютаў і феерверкаў. Толькі спартовыя перадачы, дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?