Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру серыі «Прэм'ер» у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам 2 874 299 даляраў.

У матчы 3-га круга асноўнай сеткі Арына (№ 34 WTA) перамагла 5-ю ракетку свету францужанку Каралін Гарсія - 6:4, 3:6, 7:5.

У чвэрцьфінале саперніцай Сабаленкао будзе амерыканка Мэдысан Кіз (№ 13 WTA), выбіла з турніру 4-ю ракетку свету Ангеліка Кербер з Нямеччыны - 2:6, 7:6 (7:3), 6:4.

Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры выйшла ў чвэрцьфінал турніру такога ўзроўню. Паспяховы выступ у Цынцынаці дазволіць ёй з наступнага тыдня ўпершыню падняцца ў топ-30 рэйтынгу WTA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?