Вайсковы парад, прысвечаны ветэранам і стагоддзю заканчэння Першай сусветнай вайны, які амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп хацеў правесці ў лістападзе ў Вашынгтоне, перанеслі на 2019 г.. Пра гэта паведаміў прадстаўнік амерыканскага Міністэрства абароны, перадае Reuters.

Паводле яго слоў, першапачаткова планавалася правесці парад 10 лістапада.

Неназваны амерыканскі чыноўнік адзначыў, што пакуль дакладна не ясна, чаму менавіта вырашылі перанесці парад. Ён адзначыў, што кошт правядзення гэтага мерапрыемства выклікаў сумнеў, што і магло стаць прычынай прыняцця дадзенага рашэння. Суразмоўца Reuters паведаміў, што яго кошт быў ацэнены ў $ 92 млн. Ён адзначыў, што пакуль бюджэт не быў ухвалены міністрам абароны Джэймсам Мэцісам, і можа быць зменены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?