t.me/dpsminsk

t.me/dpsminsk

На маладзечанскай трасе аўтамабіль збіў групу веласіпедыстаў. Пра гэта tut.by распавялі чытачы. У ДАІ Мінскай вобласці гэтую інфармацыю абверглі. Як паведамілі інспектары, веласіпедыстка, рухаючыся ў складзе групы, сама ўпала пад колы машыны.

Інцыдэнт адбыўся днём 7 ліпеня на трасе Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач недалёка ад Ратамкі.

- Каля 11.40 па абочыне трасы Р28 у напрамку Маладзечна рухалася група веласіпедыстаў ва ўзросце ад 13 да 22 гадоў. На 15-м кіламетры дарогі адна з дзяўчат выпадкова звалілася на праезную частку перад Mercedes, у выніку чаго апошні здзейсніў на яе наезд, - паведамілі ў ДАІ.

13-гадовая дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізаваная. У ДАІ таксама адзначылі, што машына прыкрыцця адсутнічала. Трэнера ў момант ДТЗ не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?