42-гадовы амерыканец Марк Алан Беркавіц падазраецца ў тым, што ўдарыў жонку малатком па галаве. Калі ён выявіў, што яна яшчэ жывая, узяў шнур і задушыў яе.

Загінулая — 33-гадовая ўраджэнка Слуцка Анастасія Савіцкая.

Марк Алан Берковіц быў затрыманы паліцыяй у чацвер раніцай.

Па дадзеных NBC 6, Анастасія планавала развесціся з мужам. Калі мужчына даведаўся, што жонка перапісваецца з іншым мужчынам, ён раззлаваўся.

Пакуль яго жонка спала, мужчына ўзяў малаток і ўдарыў яе па галаве.

Іх васьмігадовы сын Эдрыян у гэты момант спаў побач з мамай. Ён прачнуўся, і мужчына папрасіў яго адвярнуцца. Берковіц не хацеў, каб сын бачыў, што той зрабіў з маці. Затым ён перанёс жонку ў гасціную. Убачыўшы, што яна яшчэ жывая, схапіў шнур і задушыў яе.

Пазней хлопчык распавёў паліцыянтам, што бачыў кроў на галаве мамы.

Сямейная пара жыла ў доме разам з Барбарай Уотэрсан — маці падазраванага. Жанчына сказала, што яе разбудзіў сын і сказаў, што забіў Анастасію. Жанчына выклікала паліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?