Тэрмін прадастаўлення грамадзянамі дэкларацый па падаходным падатку плануецца перанесці з 1 сакавіка на 31 сакавіка, а тэрмін выплаты падаходнага падатку — з 15 мая на 1 чэрвеня года, што ідзе за справаздачным

Пра гэта паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Эла Сяліцкая падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА, каментуючы навацыі, якія плануецца ўнесці ў Падатковы кодэкс.

«Для фізічных асоб, на якіх заканадаўствам ускладзены абавязак па дэклараванні даходаў, атрыманых імі цягам каляндарнага года, прапануецца перанесці тэрмін прадастаўлення ў падатковы орган дэкларацый па падаходным падатку з 1 сакавіка на 31 сакавіка, а тэрмін выплаты падаходнага падатку з 15 мая на 1 чэрвеня года, што ідзе за справаздачным. Звязана гэта з неабходнасцю прадстаўлення фізічнай асобай адначасова з дэкларацыяй дакументаў, якія пацвярджаюць атрыманне даходаў і выплату падатку з гэтых даходаў за мяжой, які падлягае залiку пры выплаце падаходнага падатку ў Беларусі», - патлумачыла Эла Сяліцкая.

Таксама з наступнага года грамадзяне змогуць падаваць падатковыя дэкларацыі на папяровым носьбіце ў любы падатковы орган Беларусі, незалежна ад месца сваёй рэгістрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0