У Валожыне суд вынес вырак 46-гадоваму мужчыну, якога прызналі вінаватым у прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў сужыцельцы, а таксама ў крадзяжы рухавікоў у Мінскім і Валожынскім раёнах, паведамляе kraj.by.

Вядома, што абвінавачаны жыў у Дзяржынску, працаваў у індывідуальнага прадпрымальніка. У лютым у Фаніпалі збіў сяброўку, з якой жыў шэсць гадоў. Паваліў жанчыну на падлогу і нанёс некалькі ўдараў. Удары былі кваліфікаваныя як цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Знаходзячыся пад вартай, мужчына пакаяўся, што з лістапада 2017 па студзень 2018 года краў рухавікі з сельгаспрадпрыемстваў Мінскага і Валожынскага раёнаў, здзейсніўшы чатыры крадзяжы. Агульная сума нанесенай шкоды склаў 16 079 рублёў 12 капеек.

Абвінавачаны ў судзе цалкам прызнаў сваю віну. А, прамаўляючы апошняе слова, кляўся ў каханні і прасіў у яе прабачэння.

— Ён нават вершы пачаў чытаць. Нешта накшталт: «Твои глаза меня пленили…» — распавяла памочнік пракурора Надзея Радзевіч.

Наогул, усё было вельмі кранальна. Сужыцелька плакала і прасіла суд строга яго не караць. Працадаўца, індывідуальны прадпрымальнік, таксама пусціў слязу.

Абяцаў, што калі суд не пазбавіць яго работніка свабоды, ён павысіць яму заробак, выплаціць прэмію, і яны сумесна будуць кампенсаваць шкоду, прычыненую сельскагаспадарчым прадпрыемствам.

Суд у выніку прыняў рашэнне не адпраўляць дзяржынца ні ў калонію, ні ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Абвінавачаны атрымаў усяго толькі чатыры гады хатняй «хіміі» і быў вызвалены з-пад варты ў зале суда.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Мінскі абласны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?