Па словах Міколы Мендэльсона, віцэ-прэзідэнта Facebook у Еўропе, Афрыцы і на Блізкім Усходзе, ідэя выпусціць уласны часопіс з'явілася дзесьці паўгода таму на адной з канферэнцый кампаніі. Пакуль што Grow збіраюцца выпускаць раз на тры месяцы.

Часопіс ужо пачалі распаўсюджваць у залах чакання для пасажыраў бізнэс-класа аэрапорта Хітроў і на некалькіх закрытых лонданскіх пляцоўках. Для вокладкі першага нумара зняўся шведскі прадпрымальнік Оскар Олсан, крэатыўны дырэктар брэнда адзення Nylon, арыентаванага на міленіялаў.

Стваральнікі часопіса ўпарта маўчаць пра яго фінансаванне, рэдакцыйную палітыку і будучыя тэмы. Ад заснавальніка Facebook Марка Цукерберга таксама пакуль не было каментароў з нагоды Grow.

Затое на выпуск часопіса бурна адрэагаваў Хуан Сеньёр, прэзідэнт кансалтынгавай кампаніі Innovation Media Consulting, запрошаны выкладчык Оксфардскага ўніверсітэта.

«Калі найбуйнейшая лічбавая сацыяльная сетка ў свеце хоча выклікаць давер да свайго брэнду, яна запускае друкаваны часопіс… Але пачакайце, хіба друк не памёр? Хіба Facebook яе не забіў? ».

З тэкстамі Grow можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?