Алег Сянцоў галадае з 14 мая, фота ТАСС

Алег Сянцоў галадае з 14 мая, фота ТАСС

Прэзідэнты Расіі і Украіны Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка правялі тэлефонную размову, падчас якой абмеркавалі пытанні, звязаныя з утрыманнем у расійскіх месцах пазбаўлення волі ўкраінскіх зняволеных, паведамляе адміністрацыя прэзідэнта Украіны.

У паведамленні таксама адзначаецца, што Парашэнка звярнуў увагу Пуціна на галадоўку некаторых зняволеных і выказаў занепакоенасць пагаршэннем стану іх здароўя.

«Была дасягнутая дамоўленасць, што ў бліжэйшы час зняволеных наведаюць упаўнаважаныя па правах чалавека абедзвюх краін», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Парашэнка.

У Крамлі ўдакладнілі, што дасягнутая дамоўленасць пра візіты амбудсменаў тычыцца як украінцаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Расіі, так і расійскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў зняволенні ва Украіне.

Нагадаем, што 14 мая галадоўку ў расійскай турме абвясціў зняволены на 20 гадоў Алег Сянцоў, ён патрабуе вызвалення ўсіх украінскіх палітвязняў, што ўтрымліваюцца ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0