«Паглядзім, як пойдзе. Гэта можа нават быць 12-га [чэрвеня]. Мы зараз з імі гаворым. Яны вельмі хочуць гэта зрабіць, і нам бы хацелася гэта зрабіць», — заявіў Трамп журналістам у пятніцу.

За дзень да гэтага амерыканскі прэзідэнт абвінаваціў КНДР у «адкрытай варожасці» за адмену запланаванага саміту.

Чытайце таксама:

«Калі зменіце свае падыходы, не саромейцеся — тэлефануйце, пішыце». Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Кім Чэн Ынам

Пасля гэтага Пхеньян заявіў, што гатовы правесці перамовы з Вашынгтонам «у любы час і ў любым фармаце».

Намеснік міністра замежных спраў КНДР Кім Ке Гван падкрэсліў, што Пхеньян глыбока шкадуе пра рашэнне Вашынгтона адмовіцца ад перамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0