Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ракета, якая збіла малайзійскі Боінг-777 рэйса MH17 не належала ўзброеным сілам Расіі. Пуцін выказаў упэўненасць, што самалёт рэйса МН17 не мог быць збіты расійскай ракетай.

«Не, вядома. Паўтараю, там некалькі версій, у тым ліку, і версія, што гэта ракета ўкраінскай арміі, і самалёт, і гэтак далей»,

— цытуе Пуціна РІА Новості.

Нагадаем, што Аўстралія і Нідэрланды афіцыйна ўсклалі на Расію адказнасць за знішчэнне малайзійскага Боінга-777 і не выключылі звароту ў суд. Расія высновы міжнароднага следства адхіляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0