Цяпер падлучыцца да бясплатнага Wi-Fi мінчане могуць больш чым у ста лакацыях, аб'яднаных у сетку Free Wi-Fi Minsk. Падрабязную карту падлучэнняў апублікавала кампанія «Дзелавая сетка».
Для зручнасці карыстальнікаў пункты падлучэння можна знайсці як на карце, так і абраць з асобнага спісу. У лік месцаў, абсталяваных грамадскім Wi-Fi, уваходзяць гандлёвыя цэнтры, кафэ, аўтазаправачныя станцыі, аддзяленні банкаў. Карта даступная па спасылцы.
Асаблівасцю Free Wi-Fi Minsk з'яўляецца адзіная ідэнтыфікацыя: аднойчы прайшоўшы гэтую працэдуру, карыстальнік зможа лёгка падлучацца да сеткі ў любой з лакацый без дадатковых намаганняў.
0
0
0
0
0
0