Сяргей Чалы пацярпеў у выніку «банальнай п'янай бойкі». Аб гэтым кіраўнік МУС Ігар Шуневіч заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
— Спяшаюся расчараваць усіх тых, хто спрабаваў падвесці подбіўку пад шараговае злачынства, у тым ліку і самога пацярпелага, — адзначыў Шуневіч і заявіў, што Сяргей Чалы пацярпеў у выніку п'янай бойкі.
Хто быў яе ініцыятарам, заявіў Шуневіч, высветліць следства. Ён не выключыў, што распачатая крымінальная справа скончыцца судом.
— Факт застаецца фактам — банальная п'яная бойка дзвюх кампаній, — яшчэ раз паўтарыў Шуневіч.
Ён распавёў, што злачынства ўдалося раскрыць па гарачых слядах, дзякуючы запісам з камер відэаназірання. Усе ўдзельнікі канфлікту былі высветленыя і затрыманыя.
0
0
0
0
0
0