Ператрусы прайшлі ў некалькіх рэзідэнцыях экс-прэм'ера, а таксама ў яго былым офісе. Яны адносяцца да расследавання злоўжыванняў у дзяржаўным фондзе 1MDB (Першы Малайзійскі фонд інвестыцый і развіцця).

«Мы знайшлі 284 скрынкі з дызайнерскімі сумкамі. Пасля праверкі высветлілася, што ў 72 сумках знаходзіцца розная валюта, у тым ліку малайзійскія рынгіты і даляры ЗША, гадзіннікі і каштоўнасці», — сказаў Датук Серы Амар Сінгх, кіраўнік паліцэйскага дэпартамента па расследаванні эканамічных злачынстваў.

У выданнi не назвалі агульны кошт знойдзеных каштоўнасцей. Таксама адзначаецца, што знойдзеныя сумкі належаць прэміяльным брэндам Louis Vuitton і Birkin.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0