Суд Барысаўскага раёна прызнаў вайскоўца часці з Печаў вінаватым у перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Сяржант атрымаў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў калоніі.
Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў. Абвінавачаны таксама пазбаўлены вайсковага звання «сяржант». Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
0
0
0
0
0
0