president.gov.by
Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў з аэрапорта Душанбэ, паведамляе БелТА.
У аэрапорце Лукашэнку праводзіў асабіста Эмамалі Рахмон, падчас кароткай гутаркі яны падвялі вынікі візіту.
Перад гэтым прэзідэнт Таджыкістана запрасіў кіраўніка беларускай дзяржавы ў госці ў свае загарадныя рэзідэнцыі «Варзоб» і «Такоб», размешчаныя ў маляўнічых горных месцах недалёка ад Душанбэ. Аляксандр Лукашэнка агледзеў прыродныя славутасці і разам з Эмамалі Рахмонам прыняў удзел у неафіцыйным абедзе.
0
0
0
0
0
0