Нацыянальная кампанiя «Белавiя» аб’явiла аб знiжэннi кошту авiябiлетаў на рэйсы з Мiнска ў Рым i Мiлан. Кошт бiлетаў у абодва бакi складзе 199 еўра (без аэрапортавых збораў i таксаў). На бiлеты для дзяцей да 2‑х гадоў прапануецца скiдка ў памеры 90 працэнтаў, для дзяцей ад 2 да 12 гадоў яна складае 25 працэнтаў. Продаж бiлетаў па спецыяльных тарыфах будзе ажыццяўляцца да 30 кастрычнiка г.г., а падарожнiчаць можна па такiх бiлетах да 31 сакавiка 2009 года (за выключэннем перыяду з 15 снежня 2008 года па 15 студзеня 2009 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?