Учора ў Мiнскi Свята-Духаў кафедральны сабор прыбылi мошчы святога роўнаапостальнага князя Уладзiмiра, Хрысцiцеля Русi. Усё адбылося так, як i было запланавана: а другой гадзiне дня картэж са святыняй спынiўся ля ўвахода ў сабор, дзе ўжо сабралася безлiч вернiкаў. Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi ў суправаджэннi свяшчэннаначалля ўнёс каўчэжац з часцiнкай мошчаў святога князя ў храм. Прыкметна, што ля ўвахода працэсiю сустракалi выстраеныя ў дзве шарэнгi вучнi Мiнскага Сувораўскага ваеннага вучылiшча.
0
0
0
0
0
0