Нямецкі канцэрн спартыўнага адзення Adidas прыбраў са сваёй калекцыі майку з савецкай сімволікай, паведамляе Latvijas Avīze.

Меркавалася, што майка з надпісам «СССР» стане часткай калекцыі, прымеркаванай да чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. Літва, а затым Латвія, Украіна і іншыя краіны абурыліся яе канцэпцыяй.

Пасля шматлікіх скаргаў канцэрн выключыў з майку з калекцыі. Цяпер старонка з яе выявай недаступная на афіцыйным сайце брэнда.

У краінах Балтыі і ва Украіне афіцыйна забаронена дэманстрацыя савецкай сімволікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0