Большасцю краін Еўразійскага саюза нязменныя лідары кіруюць дзесяцігодзямі. Вынятак складае Кыргызстан. Пасля чарады пераваротаў там адбыўся другі мірны пераход улады. Спачатку часовым прэзідэнтам была Роза Атунбаева, ад яе пасада кіраўніка краіны перайшла да Алмазбека Атамбаева — моцнай постаці кыргызскага палітыкуму.

Пасля сканчэння тэрміну ягоных паўнамоцтваў ён прапанаваў у якасці пераемніка Сааранбая Жээнбекава.

І вось канфлікт: парламент Кыргызстана вынес вотум недаверу ураду прэм'ера Сапара Ісакава. Гэтак праявілася процістаянне новага прэзідэнта і кіраўнічай партыі, якая яго вылучыла і якую па-ранейшаму кантралюе Атамбаеў.

Перад тым Жээнбекаў адправіў у адстаўку кіраўніка дзяржбяспекі і генпракурора, прызначаных Атамбаевым.

Насельніцтва Кыргызстана складае 6 млн. Краіна не мае выхаду да мора і мяжуе з Кітаем, Казахстанам, Узбекістанам (з якім мае нацягнутыя адносіны) і Таджыкістанам. Адносіны з Расіяй Бішкек разглядае як процівагу кітайскаму ўплыву. У краіне размешчаная буйная расійская вайсковая база. Кыргызы маюць даўнія племянныя традыцыі самакіравання, своеасаблівай вечавой дэмакратыі.

Атамбаеў пачаў крытыкаваць Жээнбекава ў апошні месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?