7 красавіка ў Канадзе разбіўся аўтобус моладзевай хакейнай каманды «Хамболд Бронкас», якая ехала на выязны матч. У аўтобусе, які сутыкнуўся на трасе з грузавіком, было 29 чалавек: загінула дзесяць гульцоў, кіроўца, два трэнеры, асістэнт і каментатар. Яшчэ 14 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Вядома, што Канада — краіна, дзе хакей з'яўляецца нацыянальным відам спорту, тут прыкавана ўвага да каманд розных ліг і ўзростаў.

Канадцы аб'ядналіся, каб падтрымаць сем'і загінулых. За некалькі дзён яны сабралі для іх шэсць мільёнаў даляраў на краўдфандынгавай платформе. А 9 красавіка журналіст Браян Мунц (Brian Munz), які ў пачатку кар'еры асвятляў матчы «Бронкас», распавёў, што ў Саскачэване жыхары ставяць на ганак хакейныя клюшкі ў гонар маладых гульцоў.

Твіт Мунца стаў вірусным, і ў сацсетках з'явіліся сотні здымкаў клюшак. Некаторыя зрабілі гэта дзеля асобных спартсменаў «Бронкас».

Sticks out in case you need them Boys #PutYourSticksOut #humboltstrong

A post shared by Tracy Marchischuk (@tracymarchischuk) on

#humboltstrong

A post shared by Shannon Ridley-Kalbarski (@shannonkalbarski) on

#sticksout #humboltstrong #humbolthockey #princerupert

A post shared by Katy (@katesoilylife) on

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0