ТАСС

ТАСС

Чарговы абвал расійскай валюты адбіўся на попыце на замежную валюту: у маскоўскіх абменных пунктах ажыятаж, а некаторыя ўжо сутыкнуліся з дэфіцытам — замовіць буйныя сумы не ўдаецца. Пра гэта паведамляе Business.FM.

У адным з валютных абменнікаў карэспандэнтам радыёстанцыі сказалі, што праблем з колькасцю наяўнай валюты не маюць і таргуюць ёю па 66 рублёў за даляр і каля 81 рубля за еўра. У дзвюх іншых касах прызналіся, што валюта хутка скончыцца.

«У нас вельмі мала валюты. Зараз мы стаім, прадаем валюту 64,90. Калі вы праз гадзіну прыедзеце, мы вам пакінем. Валюты вельмі мала», — распавялі ў адным з абменнікаў, адзначыўшы, што курсы валют могуць змяніцца, пакуль карэспандэнты даедуць да пункта.

У яшчэ адным абменніку прызналіся, што 10 тысяч даляраў ці еўра абмяняць ўжо не атрымаецца — занадта высокі попыт.

На адкрыцці таргоў Маскоўскай біржы 11 красавіка курс еўра ўпершыню за два гады перавысіў 80 рублёў, даляр падняўся вышэй за 64 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0