Транспартны самалёт алжырскіх ВПС разбіўся непадалёк ад горада Буфарык, прыкладна за 30 км ад сталіцы краіны, паведамляе агенцтва «Аль-Арабія». На борце было каля 200 чалавек, большай часткай вайскоўцы.

Партал Alg24.net паведамляе, што гэта быў Іл-76, які перавозіў салдат алжырскай арміі.

Алжырскі партал навін «Аль-Хадат» паведамляе, што тых, хто выжыў у выніку катастрофы самалёта, няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0