10 красавіка каля 23.00 з брэсцкай бальніцы збег падазраваны ў злачынстве, звязаным з наркотыкамі, паведамляе Tut.by.

26-гадовага мужчыну пад канвоем даставілі ў адзін са шпіталяў горада для абследавання. Ён быў раней затрыманы па падазрэнні ў збыце небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

Пошукі ўцекача да гэтага часу працягваюцца. Размова ідзе пра высокага хударлявага маладога чалавека з кароткай стрыжкай. У момант уцёкаў на ім былі чорныя штаны, бардовая кофта і чорна-белая вятроўка.

Афіцыйнай інфармацыі пра інцыдэнт ад праваахоўных органаў пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0