Карэн Пірс.
Расія перайшла чырвоную рысу, наклаўшы вета на рэзалюцыю ЗША аб заснаванні новага механізма расследавання хімічных нападаў у Сірыі, заявіла прадстаўнік Вялікабрытаніі пры ААН Карэн Пірс.
«Расія пераступіла чырвоную рысу міжнароднага парадку, заблакаваўшы рэзалюцыю… Расійскія дзеянні сёння — крок супраць правіл і паўнамоцтваў Рады Бяспекі і больш шырока — ААН. Гэта крок супраць міжнароднага міру, бяспекі і нераспаўсюджвання, а таксама крок супраць чалавецтва», — заявіла Пірс на пасяджэнні Рады бясьпекі ААН.
Раней Расія заблакавала у радзе праект рэзалюцыі ЗША аб заснаванні новага механізма расследавання хімічных нападаў у Сірыі. Гаворка ішла аб місіі, якая павінна была замяніць групу экспертаў ААН-АЗХЗ па расследаванні выпадкаў прымянення хімічнай зброі ў Сірыі.